Падзеі. Спьпіс — уніі, войны, бітвы, канфедэрацыі

Бітва на Нямізе


"Слова пра паход Ігаравы",
Бітва на Нямізе


Помнік бітве на Нямізе

Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года — бітва паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея з дынастыі Рагвалодавічаў з войскамі Яраславічаў (кіеўскім, чарнігаўскім і пераяслаўскім князямі).

Князь Усяслаў Чарадзей у 1065 годзе трымаў у аблозе Пскоў і разрабаваў Ноўгарад, працягнуўшы тым самым вайну супраць Яраславічаў (сыноў Яраслава Мудрага). Яраславічы ўварваліся ў Полацкае княства, узялі Менск і выйшлі на раку Нямігу, дзе іх сустрэў Усяслаў.

Войскі сышліся на берагах ракі Нямігі і 7 дзён стаялі адзін супраць аднаго ў глыбокім снезе. Нарэшце, Усяслаў Полацкі пачаў атаку, і шмат ваяроў загінула з абодвух бакоў.

У апісанні гэтай бітвы сустракаем першую летапісную згадку пра Мінск і Нямігу. Гэтак жа там упершыню згаданыя Дудуткі: "Усяслаў... з Дудутак пусціўся як воўк да Нямігі"

"У старажытнай спрэчцы Яраславічаў і Ізяславічаў ёсць нешта расавае" — адзначаў Весялоўскі (гісторык літаратуры, прафесар Пецярбургскага ўніверсітэту, акадэмік).

Па выніках бітвы Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы, узяты ў палон, вызвалены кіеўскім вечам і абраны кіеўскім князем.

Пра вынікі гэтай бітвы Полацкі (лічыцца, што страчаны) і Кіеўскі летапісы распавядаюць па-рознаму. Так, Кіеўскі летапіс кажа пра паразу Усяслава і яго ўцёкі, а Полацкі прапаноўваў іншую версію: пра вялікія страты з абодвух бакоў і адступленні Яраславічаў, якія праз некалькі месяцаў сустрэліся з Усяславам і прасілі яго пра мір.


Бітва на Нямізе

Радзівілаўскі летапіс (глядзець / спампаваць)

"Па-першае, пасля бітвы кіеўляне не спрабавалі захапіць безабаронны і багаты Полацк, а "памірыліся" з Усяславам. З пераможанымі ў тыя часы не мірыліся — іх пераўтваралі ў васалаў, якія плацілі даніну.

Па-другое, улетку кіеўляне запрасілі яго на перамовы ў Воршу, гарантаваўшы недатыкальнасць (кіеўскі князь Ізяслаў «крыж цалаваў: "Прыйдзі да нас, не створым табе ліха"» ). Зноў-такі, перамоваў з пераможанымі не вядуць — няма пра што дамаўляцца і, тым больш, клятваў ім не даюць.

Ізяслаў парушыў клятву, захапіў у палон Усяслава і двух ягоных сыноў. У выніку паўстання кіеўлянаў Усяслаў быў вызвалены, і абраны на вялікакняскі кіеўскі пасад. Ён валадарыў у Кіеве ўсяго толькі 7 месяцаў, потым нечакана вярнуўся ў Полацк. Прычыны невядомыя, існуюць розныя версіі гісторыкаў. Асабіста мне падаецца пераканаўчай тая, згодна з якой Усяслаў вярнуўся дадому, каб не ваяваць з палякамі за чужы яму Кіеў."
А. Я. Тарас. Кароткі курс гісторыі Беларусі IX-XXI стагоддзяў

Няміга

Няміга — правы прыток ракі Свіслач, найстаражытнейшы тапонім Мінска.
Да XIX стагоддзя моцна змялела і была прыбраная пад дашчаны брук аднайменнай вуліцы. Пасля ліўневых дажджэй, а таксама ўвесну і ўвосень разлівалася, затапляла вуліцу і вакольную плошчу. У XX стагоддзі была заключана ў калектар, аднак і сёння здараюцца нагадванні пра былыя разлівы.

Solidarity
"Мы выйдзем шчыльнымі радамі..."

Ваяцкі марш Нацыянальны гімн Беларусі

На Нямізе, на фасадзе Цэнтра Моды, размешчаны барэльеф Solidarity ("Салідарнасць"). Даволі нечаканы дэкор над месцам модных паказаў. Паводле задумы, "барэльеф павінен ўвасабляць ідэі касмапалітызму".

Аднак, гледзячы на яго, самі сабою ўсплываюць радкі Ваяцкага марша: "Мы выйдзем шчыльнымі радамі..." Суровыя людзі, відавочна грамадзянскага выгляду, бязродныя касмапаліты з вінтоўкамі, яны плячо ў плячо выступаюць з невядомых глыбінь пад цяжкім штандарам неба. Што характэрна — нешматлікая збоя прыхавана ў натоўпе і ў складках нябеснага сцяга. І два абрэза з чатырох хаваюць за спінамі жанчыны.

Адразу прыгадваецца рух "Зялёнага дуба" і конь бледны з "Успамінаў тэрарыста" Барыса Савінкова, : "Тэрмінаў ведаць не дазволена... Так, не мы вымяраем наш грэх. Але і не мы вымяраем нашую малую ахвяру. І калі Ён зняў трэцюю пячатку, я чуў трэцюю жывую істоту, якая казала: ідзі і глядзі. Я глянуў, і вось, конь вараны, і на ім вершнік, які меў меру ў руцэ сваёй".

Барыс Савінкоў быў ідыёлагам "зялёнага руху" у гады Грамадзянскай вайны, падтрымкай яго "Народнага звяза абароны Радзімы і свабоды" карыстаўся генерал Булак-Булаховіч. Дзеянне другой частцы "Успамінаў тэрарыста" адбываецца на фоне пахода Булаховіча на Мазыр.




http://www.nemiga.info/karta-minska/istoriya-nemigi.htm
http://www.minsk-old-new.com/minsk-2700.htm
http://radzivilovskaya-letopis.ru/
http://whereminsk.by/minsk/magazine/one/202
be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.