Падзеі. Спьпіс — уніі, войны, бітвы, канфедэрацыі

Грунвальдская бітва 1410 года
і першакрыніцы

Крэўская унія
ВКЛ, Крэўская унія 1385

Артыкул напісаны па матэрыялах Р. Б. Гагуа,
дацэнта па спецыяльнасці "Гісторыя" (тэма дысертацыі: "Вялікая вайна з Тэўтонскім ордэнам 1409—1411")

Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года — вырашальнае змаганне Вялікай вайны 1409-1411, якое адбылося паміж хаўрусным польска-літоўскім і тэўтонскім войскамі.

Вялікае княства Літоўскае і Польшча з 1385 года былі злучаны Крэўскай уніяй і баранілі агульныя цікавасці супольна.

Вялікая вайна 1409-1411 гадоў — вайсковы канфлікт паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна з аднаго боку і ВКЛ у звязе з Польшчай з іншага. Паўстаў праз канфлікт цікавасцяў — ВКЛ імкнулася атрымаць Жмудзь (Самагітыю), Польшча жадала атрымаць землі, згубленыя па выніках папярэдняй вайны, і выйсце да мора, Ордэн хацеў дамінаваць у Прыбалтыцы.

[ З часоў Грамадзянскай вайны ў ВКЛ (Вітаўт супраць Ягайлы) перадача Жмудзі Ордэну была замацавана чатырма дамовамі — Дубіскай (1382, Ягайла; не ратыфікаваны), Кёнігсбергскай (1384, Вітаўт), Лікскай (1390, Вітаўт), Салінскай (1398, Вітаўт). ]

Сама Грунвальдская бітва з'яўляецца адной з найвялікіх бітваў Сярэднявечча як па маштабах, так і па вайскова-палітычных выніках. Яна стала стратэгічнай перамогай над Тэўтонскім Ордэнам, які быў на працягу 200 гадоў галоўнай вайсковай сілай Прыбалтыкі.

"...самого мистра пруского Улрика простый драб ощепом пробив". Апісанне бітвы ў хроніках. Выняткі.

[ "Сорак літоўскіх харугваў і пяцьдзясят польскіх... Пяцьдзясят першая — Жыгімонта Карыбута..." Жыгімонт Карыбут — унук Альгерда, князь Ноўгарад-Северскі (Укр.), удзельнік Гусіцкіх войн, уладца Чэхіі, прыхільнік в. кн. Свідрыгайлы ў Грамадзянскай вайне 1432-38. ]

Агульны ход бітвы

— арміі супернікаў размясціліся адзін супраць адной на адлегласці ў 20 стадыяў (3700 метраў);
— армія ВКЛ уступае ў бой першай, у той час, як польскія атрады Ягайла пакідае ў рэзерве;
— армія Вітаўта нясе вялікія страты, паколькі супраць іх выстаўлены лепшыя рыцары Ордэна;
— напал бітвы спадае з прычыны стомленасці ваяроў;
— Ягайла ўводзіць у бой рэзервовыя польскія харугвы і абарачвае ва ўцёкі крыжакоў;
— у бітве гіне колер Ордэна, улучаючы вялікага магістра, чальцоў вярхоўнага капітула і камтураў.

Завяршыў Вялікую вайну Торуньскі мір 1 лютага 1411 года: Ордэн страціў Жмудзь на карысць Вялікага княства, Добжыньскую зямлю на карысць Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Неўзабаве пасля гэтага, падчас Трынаццацігадовай вайны, Ордэн быў даканцова разгромлены Польшчай ужо без удзелу ВКЛ і прызнаў сваю васальную залежнасць ад яе.

Асноўныя крыніцы з рускім перакладам.
"Хроніку Літоўскую і Жмойцкую", "Хроніку Быхаўца" можна паглядзець ТУТ

Длугаш Я. "Грунвальдская бітва" XV ст.
Выдавецтва АН СССР, 1962

Файл djvu, 3,8 Мб
Паглядзець і спампаваць

Рознае
• Cronica Conflictus Wladislai, Regis Poloniae, Cum Cruciferis Anno Christi 1410
• Лісты Ягайлы каралеве Ганне і біскупу Альберту.
• Сільвіа Пікаламіні (Папа Пій II) "Пра Уладзіслава, караля Польшчы", XV ст.

Файл pdf, 8,9 Мб
Паглядзець і спампаваць

Агляд крыніц
Р. Б. Гагуа

Файл pdf, 330 кб
Паглядзець і спампаваць

"Грунвальд у крыніцах..."
Р. Б. Гагуа, ПалесДУ 2009

Файл pdf, 23,6 Мб
Паглядзець і спампаваць

"Нягледзячы на велізарную колькасць пісьмовых сведчанняў пра вайну, карціна падзей да канца не высветлена. Нястачы крыніц не дазваляюць даць адназначны адказ на шэраг важных пытанняў, што выклікала мноства спрэчак у гісторыяграфіі, якія доўжацца дасёння."
Вырай дзеля рэканструктараў.




https://archive.org/details/cronicaconflictu00celi#
http://pawet.net/library/history/bel_history/gagua/1/Грюнвальд_в_источниках.html
be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.