Падзеі. Спьпіс — уніі, войны, бітвы, канфедэрацыі

1432—1438 Грамадзянская вайна
апошняя вайна мяцежнага князя Свідрыгайла

Грамадзянская вайна ў ВКЛ

Грамадзянская вайна ў ВКЛ

Грамадзянская вайна ўВКЛ 1432-1438 гадоў — змаганне за трон Вялікага княства Літоўскага, што развярнулася пасля смерці Вітаўта паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Вайна фактычна адбывалася паміж заходнімі і ўсходнімі часткамі ВКЛ.

1430 Шляхта ВКЛ у аднабаковым парадку пасля смерці Вітаўта абвясціла вялікім князем Свідрыгайлу, што было парушэннем умоў Гарадзельскай уніі, па якой вялікага княза павінен быў зацвердзіць кароль польскі. Каб павялічыць сваю папулярнасць сярод праваслаўнага насельніцтва і шляхты, Свідрыгайла падаў роўныя правы каталікам і праваслаўным.

Ён парывае звяз з Польшчай і адмаўляецца прысягацца Ягайле.
"Я не з яго ласкі, але з Боскай і па праву прыроднага майго вялікі князь; маю зараз час адпомсціць яму за даўнія крыўды, няхай будзе ўдзячны, што я да гэтага шаную і паважаю яго проста, як старэйшага брата і караля польскага"
Ён парывае Гарадзельскую Унію 1413 і імкнецца да аднаўлення палітычнай незалежнасці ВКЛ.

Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася пасля заняцця палякамі Падолля, а таксама паланеннем караля польскага Ягайлы ў Вільні. У распачаты неўзабаве ўзброены канфлікт былі ўцягнуты тэўтонскія рыцары, якія выступілі на боку Свідрыгайлы.

1432 Свідрыгайла быў зрынуты з трона Жыгімонтам Кейстутавічам, якога актыўна падтрымлівала Польшча.

1432 Жыгімонт заключае з Польшчай Гарадзенскую унію.
Аднак Свідрыгайла атрымаў падтрымку ўсходніх і паўднёвых зямель ВКЛ, праваслаўная шляхта якіх пярэчыла пераважнаму становішчу каталікоў па ўмовах уніі. У архівах Тэўтонскага Ордэна захаваўся "Спіс гарадоў", якія падтрымвалі Свідрыгайлу.

Грамадзянская вайна ў ВКЛ
Гарада Свідрыгайлы на мапе Меркатара 1595 г.

1434 Жыгімонт выдае Вялікі земскі прывілей, што абвяшчаў раўнапраўе каталікоў і праваслаўных у межах усёй дзяржавы, такім чынам, правы, гарантаваныя каталікам Гарадзельскім прывілеем 1413 года, шырыліся зараз на ўсіх падданых незалежна ад веравызнання. Праваслаўнае баярства атрымала гарантыі недатыкальнасці сваіх уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, палёгкі ў дзяржаўных павіннасцях, а таксама права на рыцарскія гербы.

1435 У вырашальнай бітве каля Вількоміра Свідрыгайла патрываў паразу. Гэтак жа няўдалымі для яго апынуліся вайсковыя сутыкненні 1437 і 1440 гадоў.

1439 Фларэнтыйская царкоўная Унія — Папа Яўген IV і візантыйскі імператар Ян VIII Палеолаг прымаюць вырашэнне пра зліццё спавяданняў праваслаўнага і каталіцкага.

1440 года пасля забойства Жыгімонта вялікакняскі пасад заняў Казімір, малодшы сын Ягайлы, Свідрыгайла ў 1452 годзе памёр у Луцку, валодаючы Валынню.




http://www.dissercat.com/content/vnutripoliticheskii-krizis-v-velikom-knyazhestve-litovskom-v-30-e-gody-xv-veka
http://spadczyna.com/history/b_his_3_vkl_16.htm
http://spadczyna.com/history/mapes/b_3_vkl_15_3.htm
be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.