Асобы. Сьпіс [ А-Я ]
Артыкулы ў стане перакладу

Род проходит, и род приходит, а земля пребывает во веки.
Екклесиаст 1:4

Эти люди рождались, жили, творили, сражались и умирали на этой земле и за эту землю.
Они достойны того, чтобы их помнили
Среди них были воины и поэты, художники и скульпторы, ученые и путешественники, авантюристы и интеллектуалы-романтики, первый Президент Гавайев и основоположник ракетостроения, первый исследователь древнего Вавилона и святой апостол церковного единения.

Филоматы

Многие из них жили, когда слова белорус еще не было. Как не было слов русский, литовец, украинец. Эти термины возникли не так давно, и никогда не были эндоэтнонимами, как литвин, русин, жмудин.

А принципы национальной идентификации — они стары, и едины для любого народа, в любой точке мира.

Прикоснись к истории, и, может, имена Миндовг, Ходкевич, Костюшко, Калиновский и многие другие перестанут быть для тебя просто буквами на странице.

"Апісанне ўсіх народаў, што насяляюць Расійскую дзяржаву"
1799, Іаган Готліб Георгі, Імператарская Акадэмія навук

1799 Апісанне народаў дзяржавы Расійскай
"Апісанне ўсіх народаў", 1799

Іаган Готліб Георгі (Johann Gottlieb Georgi; 1729-1802) — нямецкі медык, хімік, натураліст, этнограф, вандроўнік, прафесар мінералогіі і акадэмік Імператарскай Акадэміі навук і майстэрстваў.

Прыбыў у Расію па запрашэнні Імператарскай Акадэміі навук і майстэрстваў у 1770 годзе.

Прымаў удзел ў "Фізічнай экспедыцыі" Паласа. У агульным, маршрут паласаўскага атрада склаў 27 264 вёрсты (каля 29 085 км). Па сваіх маштабах і складанасці такі экспедыцыйны праект і сёння выглядаў бы цяжка выканальным. "Палас, Пётр Сымон, — адзін з найболей выбітных прыродазнаўцаў усіх краін і часоў…" (c) Рускі біяграфічны слоўнік.

Вынікам этнаграфічных даследванняў Георгі стала падрабязнае ілюстраванае апісанне народнасцяў, што насяляюць Расію. Гэта праца была апублікаваная ў Санкт-Пецярбургу на нямецкай (роднай мове імператрыцы Кацярыны II) пад назвай "Апісанне ўсіх народаў Расійскай дзяржавы, іх побыту, веравызнання, звычаяў, жылля, адзення і астатніх адрозненняў". Часткова ён быў перакладзены на рускую.

Першае зборнае этнаграфічнае апісанне.
Файная адпраўная кропкі для разгляду міграцыі тэрмінаў "Русь", "Белая Русь", "Літва".

Частка I
"Пра народы фінскага племя, вядомых пад імем Русаў"

Няма яшчэ ні "велікарусаў", ні "рускіх" (але ж, ёсць "украінцы"). Ёсць заблытаны пасаж "Пра расіан, якія ўладараць" (у IV частцы), што добра пераклікаецца з думкай Ё. Шафарыка "Пра славянаў".

За 60 гадоў — да 1863 году — усё імкліва зменіцца. Ідэалогія і этнаграфія знойдуць выразныя фармулёўкі.

Часть IV
"Пра народы мангольскія, ..., паляках і расіан, якія ўладараць"

Апісанне цікава тым, што складзена паміж Другім (1792) і Трэцім (1795) падзеламі Рэчы Паспалітай.

Далучаныя да Расіі часткі Вялікага княства Літоўскага — Магілёўская, Полацкая, Мінская губерніі населены "палякамі", у якіх "роды дваранскія парадніліся са спрадвечнымі Польскімі". У гэтым кантэксце па-іншаму ўспрымаецца тэрмін "польскія паўстанні" 1794, 1830 і 1863 гадоў.

"Старажытная Літва" — апошняя недалучаная да 1795 года (Трэці падзел Рэчы Паспалітай) частка ВКЛ — "Валынія, Падляшша, Самагітыя і частка Расіі". Ужо няма "літвінаў", але з'яўляюцца не вельмі зразумелыя "літоўцы старажытнага племя Русаў" (чамусьці ў Самагітыі).

Напэўна, першым і апошнім разам на беларускіх землях ужываецца тэрмін "Чарналюд ці Прастачыны Польскія рознага веравызнання". У адрозненне ад наступных прац, тут шляхта яшчэ не вылучана у "асобную этнаграфічную групу", няма яшчэ падзялення на "беларусаў" і "каталікоў" па нацыянальнасці. "Бела-Русія" — пакуль тэрмін для пазначэння ўсходніх і паўднёва-усходніх межаў Літвы (у тэксце чамусьці "заходніх").

Пакуль яшчэ няма лямантавання пра "горкі лёс мужыка-беларуса" — "Рознай скаціны і птушкі амаль кожны селянін мае для гаспадарчага свайго ўжытку дастатковую колькасць".

Культурна-гістарычны кантэкст

Для поўнасці ўспрымання выкарыстаны матэрыялы:
"Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне." Т. 9, 1905; А. Г. Кіркор. "Маляўнічая Расія." Том 3, частка 1 і 2, 1882; П. Ё. Шафарык, "Славянскія старажытнасці" 1847; мапы Lithuania, T. Lotter 1778 і 1759; "Мапы рассялення беларускага племя" 1875, 1903, 1919.

PS.

Артыкул не скіраваны супраць "рускіх" ці яшчэ каго-небудзь. Проста, напэўна, у гутарцы пра гісторыі варта выкарыстоўваць тэрміны, сучасныя апісваным падзеям. Англію заваявалі "нарманы", а не "французы" ці "нарвежцы". Пасажы "Тэрыторыі, на якіх у XV стагоддзі жылі людзі, што звалі сябе рускімі", проста рэжуць слых. Гэтак жа, як "беларусы і літоўцы ў бітве пад Грунвальдам" ці "бітва Ганібала з італьянцамі".

Нават у прыведзенай вышэй працы (канца XVIII стагоддзя) яшчэ няма такога тэрміна як "рускі" ці "беларус" у дачыненні да этнічнай групы.

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.