Назвы і сэнсы. Сьпіс [ А-Я ]
Артыкулы ў стане перакладу

Складана разумець гісторыю, блытаючыся ў словах і назвах, ці не разумеючы іх сэнс.

літвіны-беларусы

За кожным тэрмінам стаіць чарада людзей і падзей, якія вызначылі яго значэнне.
І зараз радкі Пушкіна па нагодзе паўстання 1830 года:

Что возмутило вас? волнения Литвы?
Оставьте: это спор славян между собою......

для многіх гучаць дзіўна — чаму славянаў?

Проста таму, што Літва і літвіны яшчэ ў XIX стагоддзі асацыяваліся толькі са славянскім народам і дзяржавай. Землі Жмудскія, цяперашняя Lietuva (Летува), зваліся Самагітыя, і на мапах, і ў тытулах пісаліся асобна ад Літвы.

У XIX стагоддзі Вялікае княства Літоўскае стала Паўночна-Заходнім краем Расійская імперыі. Значэнне слоў стала змяняцца: "Літвін" — "Беларус", "Русін" — "Маларос", "Жмудзін" — "Літовец", "Народы фінскага племя, вядомыя пад імем Русаў" — "Вялікаросы".

Выдатны артыкул пра этымалогію тэрміна "Праваслаўе" з сайта www.pravoslavie.chestisvet.ru цалкам пацвярджае думку рэдакцыі.

Такі лёс многіх слоў і паняткаў — значэнне або страцілася, або змянілася. Свет змяняецца, і мы разам з ім.
Калі вы гэта чытаеце — значыць, сіняя кнопка на галоўнай не для вас. А, можа, вы знойдзеце тут нешта цікавае для сябе.

"Апісанне ўсіх народаў, што насяляюць Расійскую дзяржаву"
1799, Іаган Готліб Георгі, Імператарская Акадэмія навук

1799 Апісанне народаў дзяржавы Расійскай
"Апісанне ўсіх народаў", 1799

Іаган Готліб Георгі (Johann Gottlieb Georgi; 1729-1802) — нямецкі медык, хімік, натураліст, этнограф, вандроўнік, прафесар мінералогіі і акадэмік Імператарскай Акадэміі навук і майстэрстваў.

Прыбыў у Расію па запрашэнні Імператарскай Акадэміі навук і майстэрстваў у 1770 годзе.

Прымаў удзел ў "Фізічнай экспедыцыі" Паласа. У агульным, маршрут паласаўскага атрада склаў 27 264 вёрсты (каля 29 085 км). Па сваіх маштабах і складанасці такі экспедыцыйны праект і сёння выглядаў бы цяжка выканальным. "Палас, Пётр Сымон, — адзін з найболей выбітных прыродазнаўцаў усіх краін і часоў…" (c) Рускі біяграфічны слоўнік.

Вынікам этнаграфічных даследванняў Георгі стала падрабязнае ілюстраванае апісанне народнасцяў, што насяляюць Расію. Гэта праца была апублікаваная ў Санкт-Пецярбургу на нямецкай (роднай мове імператрыцы Кацярыны II) пад назвай "Апісанне ўсіх народаў Расійскай дзяржавы, іх побыту, веравызнання, звычаяў, жылля, адзення і астатніх адрозненняў". Часткова ён быў перакладзены на рускую.

Першае зборнае этнаграфічнае апісанне.
Файная адпраўная кропкі для разгляду міграцыі тэрмінаў "Русь", "Белая Русь", "Літва".

Частка I
"Пра народы фінскага племя, вядомых пад імем Русаў"

Няма яшчэ ні "велікарусаў", ні "рускіх" (але ж, ёсць "украінцы"). Ёсць заблытаны пасаж "Пра расіан, якія ўладараць" (у IV частцы), што добра пераклікаецца з думкай Ё. Шафарыка "Пра славянаў".

За 60 гадоў — да 1863 году — усё імкліва зменіцца. Ідэалогія і этнаграфія знойдуць выразныя фармулёўкі.

Часть IV
"Пра народы мангольскія, ..., паляках і расіан, якія ўладараць"

Апісанне цікава тым, што складзена паміж Другім (1792) і Трэцім (1795) падзеламі Рэчы Паспалітай.

Далучаныя да Расіі часткі Вялікага княства Літоўскага — Магілёўская, Полацкая, Мінская губерніі населены "палякамі", у якіх "роды дваранскія парадніліся са спрадвечнымі Польскімі". У гэтым кантэксце па-іншаму ўспрымаецца тэрмін "польскія паўстанні" 1794, 1830 і 1863 гадоў.

"Старажытная Літва" — апошняя недалучаная да 1795 года (Трэці падзел Рэчы Паспалітай) частка ВКЛ — "Валынія, Падляшша, Самагітыя і частка Расіі". Ужо няма "літвінаў", але з'яўляюцца не вельмі зразумелыя "літоўцы старажытнага племя Русаў" (чамусьці ў Самагітыі).

Напэўна, першым і апошнім разам на беларускіх землях ужываецца тэрмін "Чарналюд ці Прастачыны Польскія рознага веравызнання". У адрозненне ад наступных прац, тут шляхта яшчэ не вылучана у "асобную этнаграфічную групу", няма яшчэ падзялення на "беларусаў" і "каталікоў" па нацыянальнасці. "Бела-Русія" — пакуль тэрмін для пазначэння ўсходніх і паўднёва-усходніх межаў Літвы (у тэксце чамусьці "заходніх").

Пакуль яшчэ няма лямантавання пра "горкі лёс мужыка-беларуса" — "Рознай скаціны і птушкі амаль кожны селянін мае для гаспадарчага свайго ўжытку дастатковую колькасць".

Культурна-гістарычны кантэкст

Для поўнасці ўспрымання выкарыстаны матэрыялы:
"Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне." Т. 9, 1905; А. Г. Кіркор. "Маляўнічая Расія." Том 3, частка 1 і 2, 1882; П. Ё. Шафарык, "Славянскія старажытнасці" 1847; мапы Lithuania, T. Lotter 1778 і 1759; "Мапы рассялення беларускага племя" 1875, 1903, 1919.

PS.

Артыкул не скіраваны супраць "рускіх" ці яшчэ каго-небудзь. Проста, напэўна, у гутарцы пра гісторыі варта выкарыстоўваць тэрміны, сучасныя апісваным падзеям. Англію заваявалі "нарманы", а не "французы" ці "нарвежцы". Пасажы "Тэрыторыі, на якіх у XV стагоддзі жылі людзі, што звалі сябе рускімі", проста рэжуць слых. Гэтак жа, як "беларусы і літоўцы ў бітве пад Грунвальдам" ці "бітва Ганібала з італьянцамі".

Нават у прыведзенай вышэй працы (канца XVIII стагоддзя) яшчэ няма такога тэрміна як "рускі" ці "беларус" у дачыненні да этнічнай групы.

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.