Назвы і сэнсы. Сьпіс [ А-Я ]
Артыкулы ў стане перакладу

Беларускі этнас

Этнаграфічная мапа беларускага племені

Беларускі этнас склаўся да XV стагоддзя на грунце тэрытарыяльных культурна-этнічных супольнасцяў у часы Вялікага Княства Літоўскага. Падрабязныя этнаграфічныя мапы беларускага племені складаліся Імператарскім Рускім Геаграфічным таварыствам на працягу 44 гадоў (1875-1919 гг).

Назвы «крывічы», «дрыгавічы», «яцвягі», пазначаюць тэрытарыяльныя культурна-этнічныя супольнасці. Прыкладна за 1000 гадоў іх зблізіла паміж сабой славянізацыя. Менавіта за гэты тысячагадовы перыяд паўстала традыцыйная беларуская ментальнасць, увасобленая ў архетыпах.

Аўтахтоннае насельніцтва тэрыторыі Беларусі да XIX стагоддзя не ведала ні прыгнёту заваёўнікаў, ні масавых плыняў іміграцыі. Спадчыннікі балцкай археалагічнай культуры, якія прынялі славянскую культурную парадыгму, мову і рэлігію — крывічы, дрыгавічы, яцвягі — склаліся ў адзіны беларускі этнас. Нешматлікія плыні мігрантаў — варагі часоў Полацкага княства, вільцы-люцічы і прусы караля Міндоўга, татары Тахтамыша, запрошаныя Вітаўтам — рассыціліся ў шматплямённым катле на скрыжаванні Еўропы.

III-VIII ст

Археалагічныя культуры III-VIII стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі завуць "балцкімі". Пра гэта кажуць археолагі і лінгвісты — найстарыя тапонімы (гідронімы — назвы рэк і азёр) у большасці маюць балцкае паходжанне.

З агменяў пра-славянскай культуры — Пражскай у цэнтральнай Еўропе і Пянькоўскай (Чарняхоўскай) на поўдні — славянская культура трапляе на тэрыторыю Беларусі. У Летуве беларусаў і сёння завуць Gudai (гуды), г. зн. готамі. На знакамітай мапе Мюнстэра Вялікае княства Літоўскае пазначана, як Litvania-Godinia.

IX-XII ст

У гэты перыяд на шляху з вараг у грэкі паўстае Полацкае княства — цэнтр славянскай культуры на "балцкіх" землях. Не міграцыя і не заваёва. Проста змена культурнай парадыгмы.

На ўсходзе — Полацкае княства, на поўдні — Валынскае (пазней Турава-Пінскае) княства, на захадзе — яцвяжскія землі. Пацешная дэталь — дзікія яцвягі рассыціліся ў агульным славянскім этнасе бясследна, а Турава-Пінскае Палессе (былое мора Герадота) дагэтуль захоўвае культурную самабытнасць.

XIII-XVIII ст

Да XIII стагоддзя Святая Рымская Імперыя канчаткова выцесніла палабскіх славянаў з заходняй Балтыкі. Новыя перасяленцы на беларускіх землях — люцічы-велеты і прусы Міндоўга, — як калісці варагі, паклалі пачатак новай дзяржаве — Вялікаму княству Літоўскаму.

1248 год "132. У гэтым жа годзе ахрышчаныя прусы са сваім каралём Мендальфам з-за шматлікіх нягод, прычыненых ім крыжакамі, пакінуўшы хрысціянскую веру, якую прынялі раней, пайшлі з некаторымі братамі Ордэна крыжакоў да літвінаў, адважна да іх далучыўшыся..." Monumenta Poloniae Historica

У XIV стагоддзі ўсе беларускія землі былі аб'яднаныя ў адзіную дзяржаву. Да XV стагоддзя ўтварыўся адзіны беларускі этнас, што прыняў эндаэтнонім літвіны, які ў XIX-XX ст. быў заменены на беларусы.

Адзінай дзяржаўнай мовай на беларускіх землях да канца XVII стагоддзя была беларуская мова.

«Асноўным вынікам дзеяння комплексу сацыяльна-эканамічных, палітычных, этнічных працэсаў ХIV-ХVI стагоддзяў на Беларусі з'явілася складанне самастойнай усходне-славянскай этнасацыяльнай супольнасці — беларускай народнасці і яе асноўных этнічных прыкмет — мовы, культуры, самасвядомасці.» Ігар Чаквін, Павал Церашковіч

Традыцыйныя беларускія прозвішчы складаюць абсалютную большасць у Попісу войска Літоўскага 1528-65 гг, спісах Вялікіх літоўскіх канцлераў, гетманаў і маршалкаў — эліце ВКЛ.

XIX ст

Беларусь — Паўночна-Заходні край Імперыі. Імкліва змяняецца тэрміналогія. Тэрмін "літвіны" счыходзіць з афіцыйнага звароту, застаючыся прэрагатывай "сьвядомых змагароў" — будучых філаматаў і інсургентаў 1830 года. "Натуральна, перарадзіцца я ніколі не здолею і спадзяюся на Бога, што я — ці ў Кардыльерах, ці ў Панарах (Вільня) — усё адно памру літвінам...", — Ігнат Дамейка.

У першым "Апісанні ўсіх народаў Расіі", якое было складзена пасля Другога падзела Рэчы Паспалітай, насельніцтва ўсходніх беларускіх губерній завецца "палякамі". Пазней, ва ўжытак увойдзе тэрмін "беларусы", які раней пазначаў канфесійную (уніяцкую) прыналежнасць.

Варта ўзгадаць, што большасць сучасных еўрапейскій нацый сфармавался ў XIX ст.
"Пад канец васямнаццатага стагоддзя... людзі, якія жылі на тэрыторыі ад Прусіі да Рэйнскай вобласці і паўднёвай Беларусі, не лічылі сябе немцамі. Нават ў дваццатым стагоддзі сяляне некаторых еўрапейскіх рэгіёнаў не мелі ўяўлення, што яны прыналежаць да якой-небудзь этнічнай супольнасці, большай, чым іх лакальная супольнасць." Ф. Знанецкі, польскі сацыёлаг

Толькі ў XIX стагоддзі панятак "нацыя" зрушылася ад арыстакратыі да сялянаў і мяшчанам. Пацешна, што, пры гэтым, арыстакратыю з панятку "нацыя" выкраслілі — так, беларускую шляхту вынасілі ў "асобную этнаграфічную групу" мясцовага паходжання.

Некалькі выняткаў з працы Імператарскага Рускага Геаграфічнага таварыства "Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне", 1905

XX-XXI ст

Край, што ляжыць на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў "з захада на ўсход" і "з вараг у грэкі", прыняў і пераплавіў мноства плямён — даследванні генетыкаў РАМН РФ і НАН РБ паказалі высокую генетычную аднастайнасць беларускага этнасу.

Свой адбітак наклала стракатая рэлігійная палітра на працяну стагоддзяў. Край - не глухі анклаў, "што захоўвае чысціню крыві".

І не выпадкова "беларуская ідэя", праз стварэнне БНР, якая не дазваліла Краю рассыціцца ў новай імперыі, выйшла з тутэйшай краевасьці.

"Краёвасць не звязаная з ніводнай нацыянальнасцю. Краёўцам можа быць як тутэйшы паляк, так і літовец, беларус, нават габрэй, калі ён разумее і адчувае дязржаўныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага."
"O krajowosci" Toloczka (Dryhwicz) Wladyslaw, 1927

"Краёвая ідэя ўзыходзіць да гісторыі так далёка, наколькі даўно існавала Вялікае Княства Літоўскае. Рэальныя формы ёй надаў Вітаўт Вялікі, аб'яднаўшы ў адно цэлае Літву і Русь ды стварыўшы з іх асобны дзяржаўны арганізм паміж Польшчай і Масквой.

Гэтая ідэя свяціла на працягу стагоддзяў шматлікім выдатным асобам з вяльможных родаў Літвы: Гаштольдаў, Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Агінскіх, у пэўныя моманты захоплівала таксама шляхецкія масы, а пасля заняпаду Рэчы Паспалітай знаходзіла прыхільнікаў і паслядоўнікаў у шэрагах дэмакратычных змагароў за свабоду. Гарачым і перакананым яе прыхільнікам быў "дыктатар Літвы" Канстанцін Каліноўскі.".
"Trzydziestolecie ideologji krajowej" Abramowicz Ludwik, 1936

"Сапраўдны беларус — гэта не кроў, а база ведаў і каштоўнасцяў... адзінае, што мы можам дакладна сцвярджаць пра нацыяналіста, — гэта тое, што ён — чалавек, у жыцці ягога істотнымі кампанентамі з'яўляюцца беларуская мова, культура, гісторыя і палітыка, і гэтыя кампаненты ён гатовы захоўваць і бараніць"
"Адкрыцці нацыяналіста" С. Карпаў, 2014

Славяне і балты

PS.

Гісторык Леанід Аляксееў у кнізе «Полацкая зямля ў IX - ХІІІ ст.» (1966 г.) адзначыў:
"Сучасныя дадзеныя археалогіі і тапанімікі паказваюць, што ў эпоху ранняга жалеза Усходнюю Еўропу нясялілі тры буйныя групы плямён:
— першая, іранамоўная, займала Крымскі паўвостраў, Кубань, Ніжні Дон, Ніжняе Дняпро і даходзіла на поўначы да водападзелу Сойма, Дзясны і Акі.
— другая, фінамоўная, ахапляла ўсё Верхняе Паволжа, басейн Сярэдняй і Ніжняй Акі, на захадзе даходзіла да вострава Эзель…
— трэцяя, балтамоўная, ахапляла ўсё Верхняя Падняпроўе, улучаючы верхнюю Аку і сыходзіла на захад у Прыбалтыку».

Гэтыя тры розныя этнічныя групы, адпаведна, з'яўляліся продкамі сучасных украінцаў, рускіх і беларусаў. Пры пераходзе на славянскую мову яны захавалі сваю антрапалогію, генафонд і старажытныя традыцыі."

Дарэчы, прасоўваны Расіяй міф пра "трыадзіны рускі народ" надакучыў не толькі "малодшым братам".

Для фіна-угорскага этнасу гэты міф гэтак ж недарэчны, як і для нас:
"Славяне не асімілявалі фінскія плямёны. Гэты фіна-угры адаптаваліся пад новую мову і прынялі частку візантыйскай духоўнай культуры. Таму, у рускіх ёсць магчымасць выбару. Усвядоміць сваю ўкарэненасць на гэтай зямле, разглядзець у продках не толькі і не гэтулькі славянаў, адчуць, што культура рускага народа грунтуецца на фіна-угорскай аснове."
kominarod.ru (незалежны фіна-угорскі партал)




Генафонд беларусаў http://udf.by/news/multi/99077-belorusy-kak-slavyanskie-nemcy-infografika.html
Кароткі курс гісторыі Беларусі IX-XXI стагоддзяў
http://hvylya.net/analytics/geopolitics/chto-ukraine-delat-s-belarusyu-i-lukashenko.html
be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.