Назвы і сэнсы. Сьпіс [ А-Я ]
Артыкулы ў стане перакладу

1918-1919 Беларуская Народная Рэспубліка

"Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух."

Радкі з гімна БНР "Ваяцкі марш"

"Беларусь у межах рассялення і колькаснай перавагі беларускага народа абвяшчаецца Народнай Рэспублікай."
2-я Статутная Грамата Рады БНР

Беларуская Народная Рэспубліка БНР
БНР 1918

Беларуская Народная Рэспубліка БНР
Герб БНР

Беларуская Народная Рэспубліка — дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі 25 сакавіка 1918 года.
Галоўным кіроўным органам з'яўлялася Рада БНР.
Дзяржаўная і абавязковая мова: беларуская.
Месца паседжанняў урада: Мінск, Гародная (са снежня 1918).
Слуцкі Збройны чын 1920 года — працяг гісторыі БНР.

У БНР дзейнічала Часовая канстытуцыя, існаваў інстытут грамадзянства (друкаваліся пашпарты грамадзянаў БНР), дзяржаўная пячатка, сцяг і герб, фармаваліся ўласныя ўзброеныя сілы, дзейнічала сістэма адукацыі, выдаваліся паштовыя маркі (Асобны Атрад БНР — самая, мабыць, вядомая з іх.)

В 1919-1920 гг. БНР дэ-юрэ прызналі Украінская Народная Рэспубліка, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхаславакія і Фінляндыя; дэ-факта — Германія, Балгарыя, Турцыя. У гэтых краінах працавалі беларускія дыпламатычныя і вайскова-дыпламатычныя місіі, консульствы і прадстаўніцтвы (у Каўнасе, Рызе, Канстанцінопалі, Кіеве, Адэсе, Празе, Берліне, Гданьску, Капенгагене і іншых гарадах).

У вытокаў БНР стаялі разумныя, адукаваныя людзі, якія імкнуліся да адраджэння беларускай гісторыі і культуры, незалежнасці Беларусі. Усе яны бачылі ў БНР працяг традыцый ВКЛ. Досыць пералічыць некаторых з тых, хто не даў Краю рассыціцца ў новай імперыі.

Вацлаў Ластоўскі — Прэм'ер-міністар БНР — гісторык, філолаг, дырэктар Нацыянальнага Гістарычнага Музея РБ. Акадэмік НАН РБ

Іван Серада — чалец прэзідыума Найвышэйшай Рады БНР — заснавальнік і дырэктар Мінскага ветэрынарна-зоатэхнічнага тэхнікума, супрацоўнік Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), правобраза Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Антон Луцкевіч — Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР — дырэктар Беларускага музея ў Вільні, выдавец газеты "Наша Ніва".

Клаўдзі Дуж-Душэўскі — старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны — архітэктар, дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта.

— Старшыня Рады БНР — Акадэмік АН БССР, родны дзядзька Якуба Коласа.

Браніслаў Тарашкевіч — адзін з лідараў Беларускай сацыялістычнай грамады — мовазнаўца, перакладчык, публіцыст. Акадэмік АН БССР

Раман Скірмунт — буржуазная эліта (чалец Дзяржаўнай Рады) Расійскай імперыі і Прэм'ер-Міністар БНР.

Міністрам абароны БНР быў генерал Расійскай імперыі Кіпрыян Кандратовіч, іншы генерал — Алег Васількоўскі — быў главой дыпламатычнай місіі БНР у Прыбалтыцы. Галоўнакамандуючым узброенымі сіламі быў легендарны Станіслаў Булак-Балаховіч.

Нямногім краінам пашчасціла аддзяліцца ад Расійскай Імперыі. У зноў складзеных яе руінах СССР жыло больш за 200 народаў і было ўсяго 15 Саюзных Рэспублік. Толькі дзякуючы абвяшчэнню БНР была створана БССР — адна з гэтых 15.

Межы Беларусі 1914-1946 гг

Храналогія падзей 1914-1991 у межах Беларусі

1914-1918 Першая сусветная вайна. У 1916-18 лінія фронту праходзіць па мяжы Другога падзелу Рэчы Паспалітай.

1917 Крах Расійскай імперыі — у выніку Лютаўскай рэвалюцыі (перавароту) у межах імперыі абвешчана Расійская Рэспубліка. Кастрычніцкім пераваротам (рэвалюцыяй) Часовы ўрад Рэспублікі зрынуты.

1918 (25 сакавіка) у гістарычных межах беларускага этнасу абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

1919 Параза БНР у змаганні з бальшавікамі. 1 студзеня ў Смаленску была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, 8 студзеня ўрад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Мінск. 27 лютага абвешчана пра стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.

1919-1921 Савецка-польская вайна. Дэкрэт Усерасійскага ЦВК «Пра аб'яднанне Савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для змагання з сусветным імперыялізмам»

1920 (31 ліпеня) Стварэнне БССР — у газеце "Савецкая Беларусь" была апублікавана "Дэкларацыя пра незалежнасць БССР".

1920 (9 кастрычніка) Стварэнне Сярэдняй Літвы Litwa Srodkowa (1920-22) — 1-шая Літоўска-Беларуская дывізія генерала Жалігоўскага (куды ўваходзілі Віленскі, Мінскі, Наваградскі, Гарадзенскі стралковыя палкі і Літоўска-Беларускі полк артылерыі) адбіла Вільню ў Літоўскай Рэспублікі. "Пакуль прынамсі адзін з іх у стане трымаць у руках зброю, магілы продкаў не захопіць літовец, бальшавік ці немец"

1920 (27 лістапада) Слуцкі Збройны чын — спроба Часовай Рады Случчыны аднавіць незалежнасць краю. Цягам месяца пад зброю сталі звыш за 4000 чалавек.

1921 (18 сакавіка) Рыжскі мір — вынік савецка-польскай вайны — ізноў падзяліў Беларусь амаль па лініі Другога падзелу Рэчы Паспалітай.

1924-26 Пасля перадачы БССР усходніх беларускіх тэрыторый, усходняя мяжа Беларусі стала адпавядаць мяжы ВКЛ 1537 года.

1939-1945 Другая сусветная вайна (ДСВ).

1939 (17 верасня) Польскі паход РСЧА і парад у Брэсце — Савецкі саюз (СССР) уступіў у Другую сусветную вайну. 2 лістапада выдадзены "Закон СССР ад 02.11.1939 пра ўлучэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанне яе з БССР".

1946 па выніках Ялцінскай канферэнцыі 1945 (якая падводзіць вынікі ДСВ), Беластоцкая вобласць, а таксама невялікія ўчасткі Гарадзенскай і Брэсцкай вобласці былі перададзены Польскай Народнай Рэспубліцы.

1990 (27 ліпеня) Прынята Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР,

1991 (25 жніўня) Дэкларацыі пра суверэнітэт нададзены статус канстытуцыйнага закона. 19 верасня БССР была перайменавана ў «Рэспубліку Беларусь».

1991 (8 снежня) у сядзібе Віскулі (Беларусь) былі падпісаныя Белавежскія пагадненні пра спыненне існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як «суб'екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці» і пра стварэнне Супольнасці Незалежных Дзяржаў (НСД)

1991 (26 снежня) Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР прыняў дэкларацыю пра спыненне існавання СССР, тым самым афіцыйна распусціўшы Саюз ССР і яго інстытуты ўлады. СССР спыніў сваё існаванне.

Ці магла БНР утрымацца?

З артыкула Алеся Чайчыца:

Напачатку сакавіка 1918 года ў Брэсце расійскія бальшавікі пасля серыі вайсковых параз склалі мір з Германіяй. Па ўмовах міру Расія адмаўлялася ад Прыбалтыкі, Беларусі і Украіны.

Выканаўчы камітэт Усебеларускага з'езда, беларускага каардынацыйнага прадстаўнічага органа, зрэагаваў імгненна: Беларусь не павінна была застацца «нічыёй зямлёй», яе лёсам павінны распараджацца самі беларусы, а не немцы ці бальшавікі. Легітымнае самаарганізаванае мясцовае прадстаўніцтва ўзяло на сябе адказнасць за будучыню краіны, выдаўшы тры статутныя граматы, у якіх абвяшчаўся дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

Беларусь абвясціла пра стварэнне самастойнай дзяржавы праз лічаныя тыдні пасля Эстоніі і Літоўскай Рэспублікі і на паўгода раней за Латвію.

Каму атрымалася адарвацца ад імперыі, а каму не — гэта шмат у чым гісторыя пра шанцаванне і нешанцаванне.

Скажам, дзяржавам Балтыі ў 1918 пашанцавала. У латышоў і эстонцаў не было лініі фронту пасярод краіны, не было прэтэндуючых на іх тэрыторыю з аднаго боку савецкай Расіі, з іншага — магутнай адроджанай Польшчы. У іх былі з аднаго боку бальшавікі, а з іншага — Балтыйскае мора, дзе сяброўскі брытанскі флот не толькі аказваў матэрыяльную падтрымку войскам новых краін, але і падаваў непасрэдную агнявую падтрымку.

Пашчасціла так далёка не ўсім. Па выніках грамадзянскай вайны ў былой Расійскай Імперыі не ўдалося ўтрымацца нават незалежнай Украіне з яе, здавалася б, каласальнымі матэрыяльнымі рэсурсамі і масавым нацыянальным рухам.

Не ўтрымаліся дэмакратычныя Грузія, Арменія і Азербайджан, якія абвясцілі незалежнасць ад Расіі, нягледзячы нават ні на якое выгаднае геаграфічнае становішча, ні на які горны ландшафт.

25 сакавіка — Дзень волі

Менавіта з 25 сакавіка 1918 года і дасёння Беларусь існуе на палітычнай мапе Еўропы як самастойная адзінка.
Людзі, якія абвясцілі незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе, у якасці свайго арыенціра бачылі менавіта Беларускую Народную Рэспубліку 1918 года. Гэты дзень — галоўнае свята Беларусі.

Дзень абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка) святкуецца як Дзень Волі.




http://inbelhist.org/mogla-li-bnr-uderzhatsya/
http://www.belaruspartisan.org/blogs/cajcyc/15492/
http://nn.by/?c=ar&i=52932
http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=20092
be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org
inbelhist.org/?p=4737

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.