Час. Сьпіс [ X - XXI ст. ]
Артыкулы ў стане перакладу


    [X - XXI век]

  • X век
    Заложены основы государственности на белорусских землях. Независиме государство на пути из "варяг в греки" — Полоцкое княжество.
  • XI век
    Расцвет Полоцкого княжества при Всеславе Чародее. Битва на Немиге. Крещение Полоцка Торвальдом Кодранссоном.
  • XII век
    Век феодальной раздробленности. Житие Ефросинии Полоцкой. Миграция полабских славян, уходящих от немецкой экспансии в западной балтике.
  • XIII век
    Завершается миграция полабских славян на северо-запад белорусских земель. В правление Миндовга формируется княжество Литовское со столицей в Новогрудке.
  • XIV век
    Все белорусские земли собраны в единое государство — Великое княжество Литовское. Происходит формирование единого белорусского этноса.
  • XV век
    ВКЛ достигло своего расцвета. Наступил "Золотой век" (1410-1569) — время белорусского Ренессанса.
  • XVI век
    Люблинская уния — ВКЛ объединяется с Королевстовм Польским в Речь Посполитую Двух Народов для противостояния внешним угрозам.
  • XVII век
    Век беспрерывных войн. "Кровавый Потоп" — население сократилось вдвое.
  • XVIII век
    Век магнатской анархии. Гражданская война. Поиск выхода из государственного кризиса. Разделы Речи Посполитой.
  • XIX век
    Северо-Западный край Российской империи.
  • XX век
    БНР (1918) - БССР в составе СССР (1920) - Республика Беларусь (1991)
  • XXI век
    Материал для этой страницы готовите вы, но напишут ее ваши внуки

История народа, живущего на перекрестке путей из варяг в греки и из Европы в Азию.
Народа, который сложился как этнос из балтских и славянских племен, из отдельных княжеств создал мощное государство от Черного до Балтийского моря.
Народа, который принял первую в Европе Конституцию, одним из первых в Европе напечатал Библию на родном языке, подал пример веротерпимости потомкам.

История народа, который остановил у своих границ нашествие одной восточной империи, пятьсот лет защищал свою землю от другой, пережил "кровавый потоп" и многие другие драмы европейского перекрестка.

История народа, который объединился с западным соседом в крупнейшее европейское государство с красивым названием Общее Дело Обоих Народов, существовавшее более двух веков и после раздела которого на 196 лет утратил свою независимость.

И в XX веке вновь обрел независимость, но утратил свою древнюю столицу, герб, флаг, имя и подзабыл своих героев.

Беларусь і суседзі

Беларусь і суседзі
агульныя межы, героі і войны

Кароткі агляд стасункаў беларускай дзяржавы з суседзямі ў XIV-XX стагоддзях.
XIV ст. — беларускія землі былі сабраны ў адзіную дзяржаву вялікім князем Альгердам. Фармаванне беларускага этнасу.
XX стагоддзе. — крушэнне і распад Расійскай імперыі ў 1917 годзе

Паўночны ўсход. Латвія
У адзінай дзяржаве (пратэктарат ВКЛ) 1565-1793 (228 гадоў). У складзе Расійскай імперыі 1793-1917 (124 гады)

Агульная мяжа XIV-XX ст.

З часоў заснавання Дынабурга (Даўгаўпілса) рыцарамі-мечаносцамі (Fratres militiae Christi de Livonia) у 1275 годзе засталася практычна нязменнай па сённяшні дзень. Курляндскае і Задзвінскае герцагствы — Herzogtum Kurland und Semgallen & Ducatus Ultradunensis — з 1565 па 1795 — пратэктарат ВКЛ і Рэчы Паспалітай. З 1796 — Курляндская губерня Расійскай імперыі.

Паўночны захад. Летува (Lietuva)
У адзінай дзяржаве (пасля Грунвальда) 1411-1917 (506 гадоў). Ад Гедыміна да Грунвальда 1341-1411 (70 гадоў)

Агульная мяжа XIV-XX ст.

Гістарычная мяжа паміж Самагітыяй (Жмуддзю) і Вялікім Княствам Літоўскім. Амаль супадае з паўночнай мяжой рассялення беларускага этнасу і з мяжой Lietuvos Respublika 1935 года. Гэта мяжа, якая была адзначана на ўсіх мапах, згадваецца яшчэ ў "Chronicon terrae Prussiae" 1326 года. Сучасны выгляд мяжа атрымала ў 1940 годзе.

Войны XIV-XX ст.
0 (нуль) гадоў

Фармаванне этнасаў і дзяржаўнасці сучасных беларусаў і літоўцаў адбывалася ў межах адной дзяржавы. Дзяржаўных войнаў на мяжы сучасных Беларусі і Летувы не вялося. У XIV-XV стагоддязх у Жмудзі-Самагітыі былі слаба задакументаваныя паўстанні супраць ВКЛ. Віленскі край (губерня) па роднай мове да 1980-х гадоў палавініўся мова/kalba і войн на моўнай мяжы ў разгляданы перыяд не было.

Самая працяглася і бескампрамісная вайна цягам больш за 20 год адбываецца (сёння — у сетцы) паміж сьвядомымі змагарамі і lietuviski nacionalistai за права зваць "сваім" культурна-гістарычную спадчыну агульнай краіны. Хутка гэта стане нацыянальным спортам.

Агульныя героі XIV-XX стст.

Складанае пытанне. Мабыць, лягчэй пералічыць НЕ агульных — такіх, як Сымон Будны (1530-93) і Марцінас Мажвідас (1510-63), якія пашыралі друкарства на родных мовах. Пераважная большасць значных гістарычных дзеячаў, пачыная ад Гедыміна-Gediminasа, выклікаюць вострыя халівары "гэта нашае VS jis musu". Найлепей сітуацыю з агульнымі героямі ілюструюць стрыечнікі Радзівілы — Мікалай "Чорны" ("ганаровы беларус") і Мікалай "Руды" ("ганаровы літовец").

Захад. Польшча
У адзінай дзяржаве 1569-1917 (348 гадоў). У асабістай уніі 1385-1569 (184 гады)

Агульная мяжа XIV-XX стст.

Мяжа па лініі Падляшша-Брэст сфармавалася да сканчэння войн ВКЛ-Польшча за Галіцка-Валынскую спадчыну (1340-1385), якія былі спыненыя заключэннем Крэўскай Уніі 1385 года. Вынікі замацаваны пасля сканчэння Грамадзянскай вайны ў ВКЛ Вітаўт VS Ягайла (1381-92) Астравецкім пагадненнем.

Мяжа, адзначаная на мапе Меркатара, без сур'ёзных змен існавала да 1917 года. Канчатковы выгляд набыла ў 1945 годзе, пасля перадачы Падляшша ад БССР да Польшчы.

Войны XIV-XX стст.
2 месяцы

Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 года войны былі немагчымыя — дзяржавы знаходзіліся ў асабістай уніі кіраўнікоў. Адзіная вайна здарылася падчас кіравання вялікага князя Свідрыгайла — мяцежнага князя, які разарваў унію з Ягайла. З 1569 года паводле Люблінскай уніі ВКЛ аб'ядналася з Польшчай у адзіную федэрацыйную дзяржаву Рэч Паспалітую.

Луцкая вайна — з 25 чэрвеня 1431 па 26 жніўня 1431 года.

Агульныя героі

З часоў Люблінскай уніі 1569 года польская мова пачынае дамінаваць у шляхецкім асяроддзі. Тады ж беларуская мова атрымоўвае (апроч кірыліцы і арабскай) яшчэ і лацінскае напісанне. У 1795 годзе польская робіцца дзяржаўнай мовай і, разам з латынню, мовай навучання, — мовай гараджан і арыстакратыі (як руская сёння). З гэтага часу ўсе польскамоўныя выхадцы Беларусі залічаюцца ў польскі пантэон славы. Як філаматы і Міцкевічлітвін, які ніколі не быў у Польшчы.

Такім чынам, шматлікія нацыянальныя героі Беларусі шануюцца заходнімі суседзямі — Гусоўскі, Касцюшка, Дамейка, Агінскі, Орда etc.

Поўдзень. Украіна
У адзінай дзяржаве 1362-1569 (207 гадоў). У складзе Рэчы Паспалітай 1569-1795 (226 гадоў). У складзе Расійскай імперыі 1795-1917 (122 гадоў)

Агульная мяжа XIV-XX стст.

У адзіную дзяржаву былі аб'яднаныя вялікім князем Альгердам пасля бітвы на Сініх Водах 1362 года паміж войскамі ВКЛ і Залатой Ардой.

Натуральнай мяжой паміж Беларуссю і Украінай з'яўляецца Палессе. Яшчэ на мапах XVI стагоддзя яго адзначалі Сармацкім морам — морам Герадота, што падзяляла сарматаў і скіфаў.
[ Па словах Герадота "Бацькамі Таргітая (першага чалавека), як кажуць скіфы, быў Зеўс і дачка ракі Барысфена (Дняпра) багіня Апі" ]

Канчаткова лінія мяжы сфармавалася ў 1569 годзе, згодна з Люблінскай уніяй, Землі Рускія адышлі ад ВКЛ да Польшчы.

Войны XIV-XX стст.
4 года

Пасля пераходу Зямель Рускіх (Украіна) у склад Польшчы па Люблінскай уніі складаныя стасункі казацтва і кароны спараджалі казацкія паўстанні. У 1594-96 Налівайка, гетман Войска Запарожскага, са сваёй арміяй дайшоў да Магілёва. Падчас паўстання Хмяльніцкага Войска Запарожскае двойчы заходзіла на землі ВКЛ-Беларусі — бітвы пад Лоевам 1649 і 1651 гадоў.

Паўстанне Хмяльніцкага, якое скончылася Пераяслаўскай Радай, пахавала ідэю Рэчы Паспалітай Трох Народаў да паўстання 1863 года (у Беларусі — паўстанне Каліноўскага).

[ У гэтым кароткім аглядзе пад "войнамі" маюцца на ўвазе буйныя бітвы з арганізаваным Войскам Запарожскім паблізу беларуска-ўкраінскай мяжы. Калі пачаць лічыць больш драбнейшыя ўзброеныя канфлікты, то на ўсходняй мяжы ВКЛ узаемныя прымежныя набегі доўжыліся дзесяцігоддзямі. ]

Агульныя героі

Доўгая агульная гісторыя нараджае агульных герояў. Усяслаў Чарадзей, абраны кіеўлянамі на пасад, вялікі князь Літоўскі Шварн — зяць Міндоўга і сын Данііла Галіцкага, караля Русі. Князі Канстанцін і Канстанцін-Васіль Астрожскія — абаронцы дзяржавы і апора праваслаўя. Мялеці Сматрыцкі, аўтар "Граматыкі" і архібіскуп Полацкі. Казімір Малевіч, заснавальнік Віцебскіх "Сцвярджальнікаў Новага Мастацтва" і аўтар "Чорнага квадрата", які нарадзіўся ў Кіеве.

Беларуска-ўкраінскае Палессе дагэтуль лічыць сябе "палешукамі" — не Валынь і не Беларусь.
Дарэчы: першыя "бульбашы" — гэта ваяры Палескай Сечы (Украінская Паўстанцкая Армія - Украінская Нацыянальная Рэвалюцыйная Армія).

Усход. Расія
У адзінай дзяржаве — у складзе Расійскай імперыі — 1795-1917 (122 гады)

Агульная мяжа XIV-XX стст.

У адзіную дзяржаву былі аб'яднаныя пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе.

Агульная мяжа, што амаль не змянілася дасёння, склалася пасля войн 1487-1537 гадоў.

Войны XIV-XX стст.
75 гадоў войн і 23 гады паўзучай анэксіі (падзелы Рэчы Паспалітай)

• 1368-1372 "Кап'ё Альгерда каля Маскоўскай брамы" • 1406-1408 Стаянне Вітаўты на р. Угры
• 1487-1494 • 1500-1503 • 1507-1508 • 1512-1522 • 1534-1537 • Войны, якія вызначылі сённяшнюю мяжу
• 1558-1583 Лівонская вайна • 1609-1618 Узяцце Масквы • 1632-1634 Спроба Масквы захапіць Смаленск • 1654-1667 Крывавы Патоп
• 1768-1772 Барская канфедэрацыя • 1773-1795 падзелы Рэчы Паспалітай
• 1794 Паўстанне Касцюшкі • 1830-1831 Лістападаўскае паўстанне • 1863-1864 паўстанне Каліноўскага

Агульныя героі

Да XIX стагоддзя беларускія і маскоўскія нацыянальныя героі, зазвычай, ваявалі паміж сабой. Гэтаму прысвечаны адзін з галоўных дзяржаўных святаў Расіі — Дзень народнага адзінства. Святкуюць сыход з Масквы войскаў вялікага гетмана Літоўскага Яна Караля Хадкевіча.

З XIX да сярэдзіны XX стагоддзя усё неяк неадназначна. Каліноўскі і Дамейка, ушанаваныя ў Беларусі — інсургенты антымаскоўскіх паўстанняў. Расійскаму генералу Урангелю, які змагаўся з бальшавікамі, у Расіі ставяць помнікі. Беларускага генерала Булак-Булаховіча, які змагаўся з бальшавікамі і маскоўскай уладай, у Беларусі згадваць забаронена.

Апафеоз неадназначнасці. Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, акадэмік НАН БССР, гісторык, філолаг, Прам'ер-Міністар БНР, дырэктар Нацыянальнага Гістарычнага Музея РБ — арыштаваны і расстраляны па справе аб "Саюзе Вызвалення Беларусі".

1939-1941 З пачаткам Другой Сусветнай вайны выразнасць не настае. Нібыта Савецкі Саюз дапамог Беларусі аб'яднацца. Толькі каго тады пазабівалі на мяжы ля Заслаўя?

Выразнасць настае ў 1941 годзе. Усе героі Вялікай Айчыннай вайны — агульныя героі.
Святар. Які аб'яднаў каталікоў і праваслаўных Беларусі. Перакладаў Біблію на сучасную беларускую мову. Загінуў у канцлагеры Трасцянец у 1942. Агульны герой. Аднак... Вінцэнт Гадлеўскі пісаў нешта пра незалежнасць Беларусі. Ужо не герой?

Неяк усё заблытана. Як выбар культурнай парадыгмы.

PS.

Гэтая старонка напісана пра Беларусь і для Беларусі. У гістарычных ацэнках і трактоўках няма аб'ектыўнасці.
Для літоўцаў гэты перыяд — экспансія аўкштотаў ад каранацыі Міндаўгаса ў Кернаве.
Для рускіх — збіранне спрадвечных зямель.
Для палякаў — гэта Польшча да Смаленска.
Для ўкраінцаў — вызначаецца надпісам на мапе Баплана "Украіна — зямля казакоў".

І нават калі падзеі стагадовай даўніны за апошнія 20 гадоў зведалі радыкальную пераацэнку, чаго ўжо размаўляць пра сярэднявечча. Нацыянальная самаідэнтыфікацыя істотней за нейкую "гістарычную праўду".

Межы сучаснай Беларусі дакладней супадаюць з межамі ВКЛ, чым Расіі — з межамі Расійскай імперыі. Беларускі этнас склаўся ў XV стагоддзі, а дзяржаўнасць — яшчэ раней, дзяржаўная мова — тая ж, што і 500 гадоў таму. Адкуль бяруцца людзі, якія вядуць гісторыю нашай краіны з 1917 года?

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.